Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
05.08.2008
Два былыя палкоўнікі КДБ у калёніі
аўтар Радыё Свабода (Менск)
Вайсковая калегія Вярхоўнага суду Беларусі прыгаварыла двух былых палкоўнікаў КДБ да 8 і 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Былы начальнік упраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцью КДБ
Міхаіл Міхалап
атрымаў 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за махлярства, хабарніцтва, злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.
А былы начальнік упраўленьня кадравай і ідэалягічнай працы КДБ
Аляксандар Мяцеліца
правядзе 6 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму за махлярства, незаконнае набыцьцё і захоўваньне боепрыпасаў, падбухторваньне да дачы хабару, злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.