Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

25.07.2008

Крым: разьбіўся аўтобус зь беларускімі турыстамі

аўтар  Радыё Свабода

У аўтобуса зь беларускімі турыстамі не спрацавалі тармазы. Аварыя здарылася ў чацьвер каля поўдня. Кіроўца з чэрапна-мазгавой траўмай дастаўлены ў шпіталь.

"На зацяжным з’ездзе ў аўтобуса маркі "Нэаплян" не спрацавалі тармазы. Аўтобус урэзаўся ў дрэва і спыніўся", - гаворыцца ў паведамленьні МНС Украіны.

Як паведамляе “РИА “Новости”, у аўтобусе, які рухаўся рэйсам Менск - Феадосія – Судак, знаходзіліся 28 грамадзян Беларусі – 26 турыстаў і 2 кіроўцы.



Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.