Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
24.07.2008
Сыстэмы С-300 ў Іран праз Беларусь?
аўтар Радыё Свабода
Чыноўнікі у Міністэрстве абароны Ізраілю маюць інфармацыю, што да канца 2008 году Іран атрымае праз Беларусь расейскія сыстэмы С-300. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны паведамляе выданьне Jerusalem Post.
Паводле выданьня
, Іран ужо мае некалькі сыстэмаў С-300. Гэты комплекс здольны адсочваць адначасна 100 мэтаў і зьнішчаць самалёты на адлегласьці 120 км.
Паводле ізраільскіх экспэртаў, для разгортваньня комплексу і падрыхтоўкі адпаведных спэцыялістаў Ірану спатрэбіцца прыкладна год.
У сваю чаргу Масква аспрэчвае факт зьдзелкі з Тэгеранам.
Тым часам, аналітык і выдавец ўплывовага брытанскага ваеннага часопісу
Janes Air-Launched Weapons
Робэрт Хьюсан
на старонках выданьня піша, што адпаведная зьдзелка была ажыцьцёўленая пры пасярэдніцтве Беларусі. Гэта дазволіла Расеі, якая даўно раздражняе Захад сваім ядзерным супрацоўніцтвам з Іранам, фармальна ня ўдзельнічаць у ёй.
"Беларусь -- гэта самы бліжэйшы шлях, нават калі Расея адмаўляе факт зьдзелкі. Аднак на гэтым шляху нічога не адбываецца без удзелу Масквы”, лічыць
Хьюсан
.
Сёньня ж іранскае інфармацыйнае агенцтва
IRNA
распаўсюдзіла заяву міністра замежных спраў Ірану Матакі адносна таго, што Тэгеран і Менск маюць агульныя інтарэсы і праблемы ў галіне міжнароднай палітыкі.
Заява была зроблена ўчора ў часе сустрэчы з новым беларускім амбасадарам у Тэгеране
Віктарам Рыбакам
. Паводле абодвух чыноўнікаў, Іран і Беларусь зьбіраюцца пашырыць салідарнасьць з краінамі, якія стаяць на шляху разьвіцьця. Паведамляецца, што памер двухбаковых ірана-беларускіх праектаў цяпер дасягае 1,9 мільярда даляраў.
Мінабароны Беларусі пра пастаўкі ў Іран С-300: “чарговае глупства”
“Няма ніякага сэнсе камэнтаваць і гэтае чарговае глупства”, - заявіў
Интерфаксу
начальнік прэсавай службы
Міністэрства абароны
Беларусі Вячаслаў Раменчык, камэнтуючы публікацыю ў "Jerusalem Post" пра пастаўкі ў Іран праз Беларусь расейскіх сыстэмаў С-300.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.