Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
22.07.2008
Прысуд па “справе 14-ці” пакінулі бязь зьменаў
аўтар Алег Грузьдзіловіч
Калегія Менскага гарадзкога суду пакінула бязь зьменаў прысуды актывістам, пакараным за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.
Гэта
Андрэй Кім
,
Міхась Пашкевіч
,
Міхал Крываў
,
Уладзімер Сяргееў
,
Антон Койпіш
,
Тацяна Цішкевіч
,
Алесь Стральцоў
,
Аляксей Бондар
,
Арцём Дубскі
і
Аляксандар Чарнышоў
.
Адвакаты даводзілі, што прысуд ім быў не абгрунтаваны доказамі, што відэаздымкі, якія выкарыстала сьледзтва, былі зробленыя з парушэньнямі закону, а таксама шэраг іншых доказаў. Але судовая калегія ў складзе старшыні
Ўладзімера Назаранкі
і судзьдзяў
Сяргея Хрыпача
і
Валянціны Крывой
пакінулі бязь зьменаў прысуд Цэнтральнага суду Менску, які быў вынесены ў красавіку 2008 года.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.