Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
18.07.2008
Арыштаваны абвясьціў галадоўку
аўтар Радыё Свабода (Віцебск)
Прадстаўнік Беларускага хэльсынскага камітэту Павал Левінаў, які адбывае 10 сутак арышту паводле абвінавачваньня ў дробным хуліганстве, абвясьціў галадоўку ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Пра тое, што
Павал Левінаў
галадуе на знак пратэсту супраць таго, што яго зьмясьцілі пад арышт, апавёў брат праваабаронцы
Андрэй Левінаў
.
Арыштаваны папрасіў сваякоў і знаёмых, каб яму не перадавалі ні ежу, ні нават пітную ваду.
Пастанова пра арышт Паўла Левінава была вынесена яшчэ 26 траўня. Суд Першамайскага раёну прызнаў яго вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі і дробным хуліганстве падчас затрыманьня 27 сакавіка каля кватэры журналіста
Вадзіма Баршчэўскага
, у якой супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. Спадар Левінаў зьявіўся там, каб аказаць прававую дапамогу, і ён катэгарычна не прызнае сябе вінаватым у парушэньні правапарадку.
Апошнія паўтара месяцы праваабаронца спрабаваў аспрэчыць рашэньне суду і давесьці сваю невінаватасьць. Пакуль суд разьбіраў ягоную справу, Павал Левінаў таксама абвяшчаў галадоўку пратэсту і трымаў яе 12 дзён, нягледзячы на праблемы са здароўем – праваабаронца ўжо працяглы час хварэе на гіпэртанію. Пад арышт ён таксама трапіў са шпіталю: міліцыянты забралі яго з палаты проста ў бальнічнай піжаме, бо выконвалі загад пра тэрміновую дастаўку Паўла Левінава у ізалятар часовага ўтрыманьня.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.