Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
18.07.2008
Лябедзьку затрымалі ў Ашмянах
аўтар Уладзімер Глод
Сустаршыня аб’яднаных дэмакратычных сіл Анатоль Лябедзька затрыманы ў Ашмянах (Гарадзенская вобласьць). У дадзены момант ён знаходзіцца ў мясцовым міліцэйскім пастарунку.
На А.Лябедзьку складаюць пратакол аб парушэньні памежнага рэжыму. Сваё знаходжаньне ў Ашмянах ён тлумачыць тым, што прыехаў на сустрэчу з патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у гэтым рэгіёне
Іванам Круком
.
“А затрымалі мяне ў той момант, калі я раздаваў пасланьне АДС да грамадзянаў Беларусі”, - адзначыў
Анатоль Лябедзька
.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.