Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
05.07.2008
Міліцыя абяцае ўзнагароду за інфармацыю пра выбух
аўтар Радыё Свабода
Да шостага ліпеня менская міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Як паведаміў
“Інтэрфаксу”
прэсавы сакратар ГУУС Менску
Аляксандар Ластоўскі
, у цяперашні момант вядуцца апэратыўна-пошукавыя мерапрыемствы па высьвятленьні асобаў, якія спрычыніліся да злачынства.
Міліцыя просіць грамадзянаў дапамагчы ў іх пошуках і абяцае за гэта ўзнагароду. Паводле А.Ластоўскага, міліцыя “зацікаўленая ў відэа- і фотаматэрыялах зь любой інфармацыяй, датычнай выбуху, канфідэнцыйнасьць гарантуецца”.
Таксама ён паведаміў, што сярод пацярпелых ад выбуху – тры супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся ў ачапленьні.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.