Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
04.07.2008
У 6-м шпіталі зроблена 26 апэрацыяў
аўтар Алесь Дашчынскі
Галоўны лекар 6-га шпіталя Віктар Гурко паведаміў лік параненых, якіх прывезьлі ў ягоную ўстанову, -- 31.
Паводле ягоных словаў, у шпіталі зроблена 26 апэрацыяў. У параненых ў асноўным пашкоджаная скура і ўнутарныя органы, адкрытыя пераломы канечнасьцяў, адзін паранены знаходзіцца ў рэанімацыі. Спадар
Гурко
прадэманстраваў балты і гайкі, якія хірургі дасталі з ранаў. Ампутацыяў канечнасьцяў не было.
Усіх параненых, якія адыйшлі ад наркозу, дапыталі сьледчыя.
Галоўны лекар 9-га шпіталя Віктар
Сірэнка
паваедаміў пра 4 шпіталізаваных, зь якіх 3 – у рэанімацыі.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.