Магу як пэнсіянэр сядзець каля вакна і проста глядзець на жыцьцё, якое праходзіць міма, моўчкі назіраць за сваімі дзецьмі... І што мне вельмі было нават не ўласьціва – дапамагаць жонцы па хатняй гаспадарцы...
Але ў любым выпадку, актыўнае супрацьстаяньне з рэжымам выяўляе свае наступствы, паколькі сілы вельмі няроўныя – я ж выступаю з адкрытым забралам, як дэпутат Вярхоўнага савета 13 скліканьня, які адпачатна выступаў за вяршэнства Канстытуцыі ў нашай краіне... І ніколі не перасьледаваў мэты дамагчыся аднаўленьня дэмакратычных каштоўнасьцяў гвалтам... Але, на жаль, у нашай дзяржаве пакуль што адкрытая пазыцыя ўспрымаецца як пагроза сёньняшняй уладзе, і рэакцыя неадэкватная, якая, як правіла, супярэчыць дзейнаму заканадаўству...жыцьцё вязьня вельмі прымітыўнае, патрэбаў практычна ніякіх, мы ня можам паўнавартасна жыць, як свабодныя людзі, таму большасьць часу праводзім у марах, думках, снах...
Я не скажу, што я камфортна сябе пачуваў, але я не адчуваў сябе ў турме чалавекам, які прыйшоў зь ніадкуль у нікуды... Заўжды было з кім паразмаўляць, і там ёсьць нармальныя людзі, і, як ні дзіўна, я думаю, што большасьць зь іх заклапочаная больш за ўсё тым, што адбываецца на волі, тым, як іх потым сустрэнуць пасьля вызваленьня сваякі, сябры, ці здолеюць яны знайсьці сваё месца ў жыцьці. Паколькі жыцьцё вязьня вельмі прымітыўнае, патрэбаў практычна ніякіх, мы ня можам паўнавартасна жыць, як свабодныя людзі, таму большасьць часу праводзім у марах, думках, снах…