Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
12.06.2008
“Сетка” — гэта рэакцыя на моц і дзеяньні апазыцыі”
аўтар Віталь Цыганкоў
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, як і большасьць апытаных намі палітыкаў, пра фільм “Сетка” шмат чуў, але сам яго не глядзеў — ня мог памяняць яго на футбольныя баталіі.
Лябедзька:
“Гэта не фальстарт. Гэта рэакцыя на дзеяньні Аб’яданых дэмакратычных сілаў. Улада паглядзела, што на гэты раз зроблена значна больш і АДС падрыхтаваная да выбараў як ніколі. Ёсьць адзіны сьпіс, ёсьць пасланьне, ёсьць агульная кампанія за свабодныя выбары. Таму “Сетка” — гэта рэакцыя на дзеяньні АДС. Па-другое, іх інфармацыйныя мажлівасьці такія, што такія фільмы яны могуць пазьней паўтарыць і 10 разоў. І па-трэцяе — калі плацяць вялікія грошы за стары матэрыял, які сьмярдзіць нафталінам — чаму б яго не рабіць? Працуе канвэер”.
Цыганкоў:
“Ці могуць такія фільмы паўплываць на тых выбарнікаў, якія яшчэ ня вызначыліся, або людзі ўжо не рэагуюць на такую прапаганду?”
Лябедзька:
“Усё цяжэй схіляць людзей на свой бок такімі прапагандысцкімі штучкамі. З кожнай выбарчай кампаніяй людзей, якія ідуць галасаваць пад уплывам такіх сэрыялаў, усё менш. Гэта вельмі вузкая аўдыторыя бабулек і дзядулек, у якіх альтэрнатыўнай інфармацыі няма і ня будзе”.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.