Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
11.06.2008
Адсоткавыя стаўкі па крэдытах вырастуць да 20%
Першы намесьнік кіраўніка Нацбанку Павал Калаур паведаміў, што адсоткавыя стаўкі па крэдытах у Беларусі ў бліжэйшы час зьніжаць не плянуецца. Яны будуць вагацца ў межах 18—20%.
Як паведамляе БЕЛТА, гэта зьвязана з тэмпамі росту інфляцыі. Па выніках году яна мае перавысіць прагнозныя парамэтры на 6—8%.
За студзень-травень бягучага году інфляцыя ў Беларусі склала 6,6%, што ўжо перавысіла ніжнюю мяжу гадавога прагнозу.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.