Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
10.06.2008
Міхаіла Шавэльзона затрымалі
аўтар Ягор Маёрчык
КДБ Беларусі арыштаваў намесьніка старшыні Саюзу прадпрымальнікаў Міхаіла Шавэльзона.
Пра гэта паведамляе літоўскі партал delfi.lt са спасылкай на газэту Lietuvos rytas.
М.Шавэльзона арыштавалі 3 чэрвеня разам з партнэрам па бізнэсу, грамадзянінам Літвы
Гінтасам Зегерысам
. Г.Зегерыса падазраюць у пасярэдніцтве пры дачы хабару.
Lietuvos rytas паведамляе, што пакуль афіцыйнае абвінавачваньне затрыманым яшчэ ня выстаўлена.
Выданьне цытуе словы амбасадара Літвы ў Беларусі
Эдмінаса Багдонаса
пра тое, што Г.Зегерыс не зьвяртаўся ў амбасаду па дапамогу.
Амбасада Літвы зьбірае інфармацыю пра затрыманага Гінтаса Зегерыса, паведаміла БелаПАН прэс-аташэ літоўскай дыпмісіі
Крыстына Паканітэ
.
Яна заявіла, што афіцыйныя зьвесткі пра затрыманьні, якія ў амбасаду павінен накіраваць МЗС Беларусі, пакуль не паступалі. “Але, паводле неафіцыйнай інфармацыі, Гінтас Зегерыс затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары КДБ ў Мінску”, — сказала спадарыня Паканітэ.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.