Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

30.05.2008

Рэпартэры бязь межаў заклікаюць спыніць перасьлед Радыё Рацыя

аўтар Алена Струвэ

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” асуджаюць адмову МЗС Беларусі ў акрэдытацыі карэспандэнта беластоцкага Радыё Рацыя Аляксея Мінчонка.

“Рэпартэры бязь межаў” называюць гэта “чарговай перашкодай на шляху працы незалежнай станцыі” пасьля таго, як месяц таму беларуская міліцыя ажыцьцявіла ператрус у менскім бюро радыё.

“Беларускія ўлады працягваюць перасьлед Радыё Рацыя – адной зь нямногіх крыніцаў незалежнай інфармацыі ў Беларусі. Мы заклікаем спыніць адміністрацыйны перасьлед, які матываваны выключна палітычнымі падыходамі”, – гаворыцца ў заяве “Рэпартэраў бязь межаў”.

Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.