Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
30.05.2008
Страты ад адмены льготаў – 35 мільёнаў... чалавекапаездак
аўтар Уладзімер Глод
За першыя чатыры месяцы году колькасьць беларусаў, якія карыстаюцца аўтобусамі і цягнікамі , зьменшылася адпаведна на 9,9 і 7,5 параўнальна з тым жа пэрыядам мінулага году.
Гэтыя лічбы назваў сёньня на сумесным паседжаньні двух палат Нацыянальнага Сходу віцэ-прэм'ер
Віктар Бура
. Такім чынам , перавозчыкі недалічыліся толькі за чатыры месяцы каля 35 мільёнаў чалавекапаездак.
І хаця віцэ-прэм'ер не назваў з трыбуны, чаму так адбылося, дэпутаты ў перапынку казалі, што гэты вынік адмены льготаў на праезд для студэнтаў, пэнсіянэраў і некаторым іншым катэгорыяў насельніцтва. І таму ў кулюарах нават разьвярнулася дыскусія, хто ж больш пацярпеў ад адмены льготаў у сьнежні.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.