Рабцэвіч быў такім чалавекам, які вельмі перажываў за нашу спадчыну і шмат зрабіў, каб нашы манэты не раскрадаліся і каб скарбы былі дзяржаўным здабыткам
Ён пакінуў чатыры кнігі па нумізматыцы, якія чытаюцца як прыгодніцкія раманы. Па адной зь іх ягоны былы студэнт, а цяпер пісьменьнік Уладзімер Арлоў даведаўся, якую манэту зьеў у дзяцінстве.