Сьвет перажывае трэці буйны паліўны шок за апошнія дзесяцігодзьдзі
Аднак прапанова францускага прэзыдэнта зьнізіць паліўныя падаткі не знайшла падтрымкі ў іншых краінах Зьвязу і ў яго кіраўніцтве. Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях эканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі Хаакін Алмунія ўжо заявіў, што міністрам фінансаў краін Зьвязу ня варта падтрымліваць прапанову прэзыдэнта Сарказі.