Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
29.05.2008
Італьянцам не даюць ўсынаўляць беларускіх дзяцей
аўтар Радыё Свабода
У Італіі 400 сем’яў у чарзе на ўсынаўленьне беларускіх дзяцей. Пра гэта сёньня паведаміў амбасадар Італіі Нарбэрта Капэла.
“Мы б хацелі, каб гэтыя выпадкі вырашыліся”,-- зазначыў амбасадар Італіі. Цяпер колькасьць беларускіх дзяцей, якіх усынаўляюць за мяжой, зьяўляецца мінімальнай, прызнаў ён.
За апошнія 20 гадоў італьянскія сем’і ўсынавілі 600 беларускіх дзяцей, на аздараўленьні ў гэтай краіне пабывала 340 тысяч маладых беларусаў.
Усынаўленьне беларускіх дзяцей-сірот італьянцамі ўскладнілася пасьля інцыдэнту з Вікай Мароз.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.