Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
22.05.2008
У Менск прыбыў намесьнік генсэка ААН
аўтар Уладзімер Глод
Сёньня ў Менск з візытам прыбыў намесьнік Генэральнага сакратара ААН — выканаўчы сакратар Эўрапейскай эканамічнай камісіі Марэк Бэлька.
23 траўня на паседжаньні кіраўнікоў урадаў краін СНД ён распавядзе пра ўнёсак Эўрапейскай эканамічнай камісіі ў распрацоўку і рэалізацыю стратэгіі эканамічнага разьвіцьця ААН.
Цягам двух дзён Марэк Бэлька правядзе і шэраг сустрэчаў зь беларускімі ўрадоўцамі. З гэтай нагоды кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка сказаў нашаму радыё:
“Чакаць нейкіх фінансавых уліваньняў у беларускую эканоміку ад гэтых сустрэчаў бессэнсоўна. ААНаўскія структуры працуюць выключна ў межах сваіх праграмаў — прыкладам, праграмаў барацьбы з голадам, СНІДам, тубэркулёзам... Таму беларусы могуць толькі прасіць пра дапамогу ў мэдычных ды яшчэ, магчыма, у экалягічных пытаньнях”.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.