Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

21.05.2008

А.Кабякоў: “Нам патрэбныя дадатковыя фінансы”

аўтар Уладзімер Глод

Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў сёньня перад пачаткам беларуска-літоўскага эканамічнага форуму адказаў на пытаньне нашага радыё: “Чаму актывы часткі беларускіх банкаў шырока прадаюцца замежнаму капіталу?”


“Бо ўсе бачаць — наш рынак нармальны, ён расьце. Летась мы атрымалі крэдытныя рэйтынгі.

Раней нашу эканоміку хацелі прадставіць як эканоміку, якая трымаецца на танных рэсурсах з Расеі. Але пасьля падвышэньня коштаў на энэрганосьбіты мы пацьвердзілі сваю дзеяздольнасьць і ў жорсткіх рынкавых умовах. Наша эканоміка расьце, і таму, зразумела, яна патрабуе дадатковых фінансаў. І ёсьць салідныя банкі з Расейскай Фэдэрацыі, з заходніх краінаў, якія зацікаўленыя прыйсьці да нас. Яны разумеюць — калі ня прыйдуць яны, прыйдуць іншыя”.


Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.