Менск можа пагражаць вяртаньнем у Беларусь ядзерных сілаў
Адбываецца эскаляцыя сытуацыі. Хутчэй за ўсё, беларускі бок будзе вымушаны адказаць на гэтыя дзеяньні паводле прынцыпу ўзаемнасьці. І я думаю, паколькі сытуацыя ўжо зайшла настолькі далёка, дык ёсьць верагоднасьць таго, што афіцыйны Менск у адказ на пашырэньне санкцыяў прыгадае будапэшцкія гарантыі.