Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
24.04.2008
С.Парсюкевіч з адвакаткай пішуць скаргу на прысуд
аўтар Алег Грузьдзіловіч
Адвакатка Вера Страмкоўская накіравалася ў сьледчы ізалятар Менску на сустрэчу з прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам, якога асудзілі на 2,5 года зьняволеньня.
“Мы будзем пісаць скаргу на прысуд. Лічу яго цалкам незаконным, гэтаксама мяркуе і мой падабаронны. Не выключаю, што папярэднюю скаргу я накірую ў гарадзкі суд Менску ўжо сёньня”, - паведаміла “Свабодзе” Вера Страмкоўская.
Нагадаем, 23 красавіка Маскоўскі суд Менску прызнаў віцебскага прадпрымальніка С.Парсюкевіча вінаватым у зьбіцьці міліцыянта. Шмат хто ў Беларусі назваў гэты прысуд расправай над адным зь лідэраў прадпрымальніцкага руху.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.