Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
18.04.2008
У Беларусь вяртаюцца пустэльнікі зь Пензы
аўтар Вячаслаў Кулік
Сёньня на радзіму вяртаюцца дэпартаваныя з Расеі грамадзяне Беларусі, якія былі сярод пензенскіх пустэльнікаў.
Пракурор Бекаўскага раёну Пензенскай вобласьці Аляўціна Валчкова паведаміла карэспандэнту “Свабоды”, што рашэньне аб дэпартацыі грамадзянаў Беларусі прыняў напярэдадні Бекаўскі раённы суд.
Са словаў пракурора Валчковай, былыя пустэльнікі пад канвоем міліцыянтаў ужо накіроўваюцца ў Беларусь.
“Іх пяць чалавек. Яны – жыхары Берасьцейскай і Магілёўскай вобласьці”, – удакладніла Аляўціна Валчкова.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.