За ім стаіць цалкам канкрэтны чалавек, досыць вядомы ў літаратурных беларускіх колах
“Можна сказаць, што за ім стаіць цалкам канкрэтны чалавек, досыць вядомы ў літаратурных беларускіх колах. Толькі падкажу, што Няўвесь – гэта код да расшыфроўкі прозьвішча. На маё разуменьне, як я гэта разумею, то гэта зьява ў пэўным сэнсе. Я не кажу пра літаратурныя вартасьці, хоць мова там вельмі добрая. Але на маёй памяці ніхто ўжо шмат гадоў у гэтым жанры так сыстэматычна і так шмат ня піша. Можа аднаразовыя спробы ёсьць дзесьці ў газэтах ці часопісах. Але пасьля Кандрата Крапівы – ну, няма такога чалавека, які сто штук іх напісаў у такім духу, у такім вось стылі”.