Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

31.03.2008

У Лідзе прайшоў малебен за дзеячаў БНР

аўтар Міхал Карневіч

Малебен адбыўся ў суботу з дазволу япіскапа Наваградзкага Гурыя. Замаўлялі яго сябры арганізацыі БНФ “Адраджэньне”.


Як паведаміў адзін з актывістаў, Станіслаў Суднік, у суботу сьвятар адслужыў малебен за ўсіх праваслаўных дзеячаў БНР, а таксама за Натальлю Арсеньневу й Ларысу Геніюш.
 
Малебен замаўлялі на беларускай мове, але сьвятар служыў, як звычайна, на царкоўнаславянскай. Прысутнічалі сябры БНФ “Адраджэньне”, Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, а таксама ТБШ ды іншых грамадзкіх арганізацый.

Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.