Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
25.03.2008
Масква і Менск не падзеляць газавыя грошы
аўтар Уладзімер Глод
Сёньня ў Маскве пачаліся перамовы дэлегацыі міністэрства энэргетыкі Беларусі з кіраўніцтвам расейскага канцэрну “Газпром”.
Цягам трох дзён бакі абмяркуюць незадаволенасьць, якая прагучала з расейскага боку падчас візыту ў Менск прэм’ера Віктара
Зубкова
.
Справа ў тым, што “Белтрансгаз” выплачвае ў беларускія дзяржаўныя фонды розныя “непадатковыя” плацяжы. Намесьнік кіраўніка Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі Андрэй
Белавусаў
назваў гэтую практыку ўшчамленьнем інтарэсаў акцыянэраў “Газпрому”. Ён зыходзіць з таго, што расейскі канцэрн — таксама акцыянэр “Белтрансгазу”, і такая практыка супярэчыць дамове пра разьвіцьцё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва зь Беларусьсю. У выніку “Газпром” толькі за гэты год проста так губляе 70 мільёнаў даляраў.
Экспэрт у галіне энэрганосьбітаў Тацяна
Манёнак
лічыць, што патрабаваньні “Газпрому” слушныя, бо прыбыткі ягоных акцыянэраў нечакана зьмяншаюцца. “Але ў Менску цьвердзяць, што гэта не пярэчыць беларускаму заканадаўству. Тут наперадзе вялікія спрэчкі”, — кажа спадарыня Манёнак.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.