Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
21.03.2008
Беларусь будзе купляць газ па 128 даляраў
аўтар Уладзімер Глод
Пра гэта заявіў намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Андрэй Белавусаў, які ўваходзіў у склад расейскай дэлегацыі на чале зь Віктарам Зубковым.
Паводле ягоных словаў, 128 даляраў за тысячу кубоў — гэта цана на другі квартал 2008 году. Спадар Белавусаў падкрэсьліў, што гэтая лічба вызначаная паводле раней узгодненай формулы разьлікаў.
У першым квартале газ для Беларусі каштаваў 119 даляраў.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.