Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
17.03.2008
Заведзеная крымінальная справа аб вандалізме ў Курапатах
аўтар Ягор Маёрчык
Міліцыя пакуль ня высьветліла, хто паламаў крыжы.
“Заведзеная крымінальная справа паводле часткі 2 артыкулу 399 (злоснае хуліганства)” — паведамілі
Інтэрфаксу
ў РУУС Менскага раёну. — Асобы, якія зьдзейсьнілі дадзенае злачынства, пакуль ня выяўленыя. Вядзецца пошук. Апытаныя мясцовыя жыхары. Ёсьць некалькі вэрсіяў, якія адпрацоўваюцца”.
12 сакавіка невядомыя зламалі ў Курапацкім лесе 36 крыжоў.
Курапаты — лясны масіў на ўскрайку Менску. У 1937-1941 годзе бальшавікі расстралялі там ад 30 000 да 100 000 (паводле ацэнак некаторых дасьледчыкаў, да 250 000) чалавек, зазначае Вікіпэдыя. Штогод на Дзяды сотні людзей прыходзяць у Курапаты, каб памянуць тых, хто загінуў ад рукі бальшавікоў.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.