“Вельмі добрае пытаньне закранулі ў эфіры – пра работу спэцслужбаў”
31.01.2007 11:48
Марыя Іванаўна Бартось: “Добры дзень, Радыё Свабода! Нам патрэбна такая ўлада, якая б была справядлівая. Людзі былі такія радасныя пасьля выступу па тэлевізіі кандыдатаў Мілінкевіча і Казуліна. Мы паважаем Вячорку, Лябедзьку і многа іншых. Гэтыя людзі за народ, за паляпшэньне дабрабыту. Мы частачка Аляксандра Ўладзіслававіча Казуліна, яго сэрца, яго думак. Чаму так робіцца, калі мы так удзячныя яму, мы паважаем яго. Калі яму дрэнна, у нас пачынае біцца сэрца. Гэта так. Калі ўлада прымае такія захады да Мілінкевіча, нам таксама дрэнна. Турмы, несправядлівыя штрафы, несправядлівыя рашэньні суду нам не дадуць шчасьлівага жыцьця. Нам патрэбна іншая ўлада, толькі іншая. Гэта ўлада нам надакучыла. Мы проста ўжо не маем сілаў. Нас ніхто ня слухае, нас ніхто не паважае, і справы ніякай няма да нас. Яны не прымаюць нашы скаргі, зь якімі мы зьвяртаемся. Яны адварочваюцца ад нас, вяртаюць нам пісьмы, свае адпіскі”.
Спадар: “Ня будзем наіўнымі. Беларускі дыктатар сам ня пойдзе ніколі. Яшчэ ў прыродзе не было выпадку, каб тыран сыходзіў сам”.
Віктар: “Спадарства, я хацеў бы сказаць, што правалілася Ваша пустая балбатня, тое, што Вы казалі, ня будуць даваць датацыі. Далі яшчэ менш – па 180 даляраў экспартная пошліна. Вы палічыце, колькі гэта будзе. Няхай яшчэ 180 даляраў дадасьць Расейская Фэдэрацыя. Падзеляць усё 70 %, а прададуць і па 500, і па 600, і па 700 даляраў за тону. 200 мільёнаў тон нафты перапрацуюць. Вы ведаеце, колькі яны тут “бабак” атрымаюць?! Яны ўжо тут радуюцца ўсе ў вярхоўных структурах! Я ж Вам казаў, што ў Вас пустая балбатня. Запрашайце Вы нармальных палітолягаў, якія валодаюць сытуацыяй. Кармілі Лукашэнку і будуць карміць, і падтрымліваць будуць. Я ж Вам даўно ўжо казаў, а Вы мне ня верылі. Навошта было галовы людзям дурыць? Абяцаць ім нешта? “Нямецкая хваля” дурыць, “Голас Амэрыкі” дурыць, Радыё Свабода дурыць – усе дураць. Навошта? Чаго Вы хочаце? Як кармілі яго, так і будуць карміць. У іх тут свае справы. Расея не зацікаўлена, каб тут базы НАТО стаялі. Вось і дамовіліся. Дзякуй”.
Сямён Літвінаў: “Вяртаньне лепшых людзей на сваю Радзіму абавязкова палепшыць, як агульны, так і асабісты дабрабыт беларусаў. Што трэба для гэтага? Час на ўсьведамленьне намі найноўшай гісторыі суседніх краін. Дзякуй”.
Спадарыня: “Напамінаць пра нелегітымнасьць Лукашэнкі трэба ня раз-два на год, а кожны дзень. Пяцьдзесят тысяч беларусаў, пераадолеўшы страх, прыйшлі на плошчу, каб выказаць недавер вынікам выбараў. Гэта таксама вельмі важны момант і мае гістарычнае значэньне для Беларусі. А жыць спакойна 19 сакавіка 2007 года – значыць паказаць зьнявагу да падзеяў 19 сакавіка 2006 года”.
Спадар: “Хачу запытаць, чаго амэрыканская станцыя “Свабода” вельмі хвалюецца, як жывуць беларусы. Жывуць, не прападуць беларусы. Рукі маюць, галовы разумныя маюць. А Вы ўсё хвалюецеся пра беларусаў”.
Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск: “Вельмі добрае пытаньне закранулі ў эфіры – пра работу спэцслужбаў. Я Вам скажу вось што: пакуль будуць дзяржавы, пакуль будуць межы, датуль будуць спэцслужбы. І калі нават Пазьняк прыйдзе, і БНФ будзе ва ўладзе, у іх таксама будуць спэцслужбы, і яны таксама будуць выконваць нейкую функцыі і місію. Ня трэба весьці нейкія ганеньні супраць тых, хто некалі супрацоўнічаў. Ён пакаяўся, і яго мучыць сумленьне. А той, хто крычыць, што ён крыштальна чысты, той ня чысты! За гэтым, можа, яшчэ хаваецца такая нечысьць, што пашукаць трэба! Я таксама ў сваім жыцьці меў стасункі са спэцслужбамі, з КДБ у прыватнасьці. І пра гэта ні кроплі не шкадую, бо я ад іх многаму навучыўся. Я спазнаў той адваротны бок, які не заўсёды палягае нам пабачыць. А трэба, каб у жыцьці меў досьвед, меў розум і бачыў крыху далей. А ў іх можна многа чаму павучыцца. І гэта не азначае, што той, хто не супрацоўнічае, крыштальна чысты. Гэта яшчэ трэба падумаць. Вялікі дзякуй за ўвагу. Добрае пытаньне закранулі. Можна быць сволаччу, не супрацоўнічаючы ні з кім. А можна супрацоўнічаць і чалавекам заставацца. Дзякуй”.
Спадар: “Паслухайце, калі ласка мой верш, які прысьвечаны падзеям, якія адбываюцца ў Курапатах.
Рукі прэч ад сьвятога месца!
У вашых сэрцах сумленьня няма.
Хто з загінуўшых сёньня сьмяецца?!
Можа нават улада сама?!
Хто ў краіне ня бачыць дзікунства?
Чалавечай ня бачыць душы?
Гэта вам не дзіцяці распуста –
Хтосьці мае за тое барышы.
Дзе гарантыі Айца Філярэта?
Дакажыце сваю правату!
Хто тут злыдні? Чые сакрэты
Нават з д’яблам на прамату?
Хто сягоньня спужаўся і мёртвых?
Хто сягоньня дроціць тых,
Што рукою і сэрцам чэрствы
Калісьці страляў у сваіх?!
Хто жыўцом закапаў сумленьне?
Хто шальмуе сваіх людзей?
Прыйдзе, прыйдзе сюды пакаленьне!
Будзе сорам ад гэтых падзей!
Курапаты – сьвятое месца!
Вам, вандалам, праклён навек!
Над загінуўшымі сьмяецца
Толькі зьвер, а не чалавек!
Дзякуй. Хоць бы аднойчы прачыталі мой верш. Колькі я Вам ужо дасылаў на “Свабоду”. І некалі Барадуліна качаеце нейкую “хабібуліну” несур’ёзную, а тое, што патрэбна на сёньняшні дзень, апускаеце, закрываеце вочы. Дзякуй”.
- “Вельмі добрае пытаньне закранулі ў эфіры – пра работу спэцслужбаў”
- “Калі ў “Свабоды” ёсьць магчымасьць праверыць начальніка Шклоўскай калёніі на дэтэктары хлусьні, праверце, калі ласка”
- “За свабодную Беларусь народ вытрымае ўсё: і голад, і холад”
- Агляд званкоў на Свабоду за тыдзень (аўдыё)
- Чаму беларускія студэнты сьвяткуюць Тацьцянін дзень Маскоўскага ўнівэрсытэту?
- "Ня маю магчымасьці спытаць Лукашэнку, дзе ягоны чалавечы гонар?"
- "Вельмі турбуе музычны густ маёй краіны"
- “Мы, беларусы, маем дэмакратыю Германіі 1929-33 гадоў… Так што любыя кошты на энэрганосьбіты народ наш вытрывае”
- “Самалёту “газпромаўскіх” алігархаў, які ляцяць у Куршавель, дыспэтчары маглі б калідор над Беларусьсю і не даваць”
- “Народ чакае вызначэньня народных лідэраў і ня можа ніяк дачакацца. Можа жанчыну прасунуць?”
- “Таварыш Лукашэнка, сёньня і ўчора казаць пра дэмакратыю ў мафіёзнай Расеі – гэта глупства”.
- “Праўда ў тым, што Расея вядзе вайну супраць Беларусі”
- “Я думаю, што Лукашэнка сам напіша заяву аб адстаўцы”
- "Хацелася б за апазыцыю аддаць голас, але не атрымалася, не далі"
- Тыднёвы агляд (аўдыё)
- “Аб’яднаньне пасьля таго, што адбылося, — немагчыма”
- “З нафта-газавага крызысу пачынаецца агонія аўтарытарнага рэжыму”
- “Колькі Расея ні ўлагоджвала Лукашэнку, яна атрымала тое, што павінна была атрымаць…”
- “Лічу, што ў гэтым годзе патрэбна правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў пад назвай “Ведай сваю родную мову!”
- “Расея пераходзіць на капіталістычныя рэйкі і ніводнага рубля ня згубіць”
- “Яны лічылі, што сыр у пастцы бясплатны, то бок газ будзе для іх вельмі танны…”