Для зьнешняга сьвету палітыка і намеры Крамля – ад Украіны да Сырыі – застаюцца непрадказальнымі. Каб зразумець, як весьці справы з Расеяй, мы зьвярнуліся да тых, хто ведае яе блізка: да постсавецкіх лідэраў.
Аўтар і прадусар: Ганна Соўсь, Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Відэаздымкі і тэхнічная падтрымка:
Гарык Аруцюнян, Міндаўгас Багдонас, Андрэй Гансон, Яўген Геранін, Аляксей Голубеў, Людвікас Дабравольскіс, Аляксей Зыкаў, Алег Каптарэнка, Андрус Крышчунас, Алег Малавіцкі, Алесь Матафонаў, Эдуард Мжавія, Валерый Адзікадзэ, Антон Алейнікаў, Іва Панасюк, Андрэй Рабчык, Лютаўрас Стрымайціс, Мікіта Татарскі, Андрэй Урумаў, Валерый Чыжоў.
Пераклад:
Стас Кузьняцоў, Вольга Сярэбраная
Редактор:
Дэйзі Сындэлар
Пост-прадакшн:
Ганна Барсегян, Аляксандр Блумберг, Марго Баф, Юлія Герашчанка, Аруцюн Мансуран, Дзяніс Носаў, Валянцінас Рычковас, Луцыя Штайнцава, Пэтр Цецял, Эндру Ўілс, Андрэй Урумаў, Сяргей Шупа.
Праграмаваньне і вэб-дызайн:
Ян Радл, Pangea Digital
«Загадка ахутаная таямніцай, схаванай у неспасьціжнасьці ». Так ахарактарызаваў Расею, краіну з абсалютна непрадказальнымі паводзінамі, брытанскі палітык Уінстан Чэрчыль. Многія зь ім пагодзяцца, аднак непасрэдным суседзям Расея зусім не здаецца загадкавай – яны бачаць у ёй магутную, але з унутранымі праблемамі краіну, прычым краіну цалкам ім зразумелую.
У сэрыі інтэрвію «Расея і я» дванаццаць былых кіраўнікоў постсавецкіх дзяржаваў распавядаюць пра сваё стаўленьне да Расеі і яе палітыцы. Інтэрвію, якія на працягу паўгода зьбірала карэспандэнтка беларускай службы Радыё Свабода Ганна Соўсь, дэманструюць увесь спэктар эмоцый у адносінах да Масквы – ад гневу і цьвярозага прагматызму да шчырай любові і прыхільнасьці. Рэдка калі пачуеш столькі кампэтэнтных меркаваньняў пра Расею, паводзіны якой у гады прэзыдэнцтва Ўладзіміра Пуціна – а на гэтым сыходзяцца ўсе апытаныя – усё больш нагадваюць дзеяньні Савецкага Саюзу.
«Філязофія Расеі заключаецца ў тым, што Ўкраіна павінна быць толькі з Расеяй, дакладней пад Расеяй. Украіны як асобнай дзяржавы для іх не існуе», – кажа першы прэзыдэнт Украіны (з 1991 па 1994 год) Леанід Краўчук. Ён згадвае, як моцна ціснула Масква асабіста на яго, патрабуючы, каб Украіна і пасьля роспуску Савецкага Саюзу заставалася ў расейскай арбіце – пры тым, што на словах усе постсавецкія рэспублікі атрымлівалі права самастойна вызначаць сваю будучыню. Многія з былых кіраўнікоў постсавецкіх краінаў з горыччу кажуць аб жорсткім расчараваньні: з прыходам да ўлады Пуціна ні ў каго не засталося надзей, што і Расея калі-небудзь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай – надзеяў, якія нарадзіліся ў гады гарбачоўскай перабудовы і захоўваліся падчас прэзыдэнцтва Барыса Ельцына.
«Гэта былі часы, якія абнадзейвалі, – кажа Вітаўтас Ландсбергіс, абраны старшынём Вярхоўнага Савету Літвы адразу пасьля абвяшчэньня яе незалежнасьці ў 1990 годзе. – Мне вельмі шкада, што сілы бальшавіцкага рэваншу і імпэрыялізму аказаліся мацнейшыя». Як і многія, ён з цеплынёй успамінае Ельцына. «У яго было пачуцьцё гонару і годнасьці. Я гэта бачыў на нашых перамовах у тыя моманты, калі яго паплечнікі спрабавалі падштурхнуць яго на нядобрасумленны шлях», – успамінае Ландсбергіс. Сёньня ж, на яго думку, «чалавек у Расеі ня варты нічога, а тэрыторыя і ўлада – вышэй за ўсё».
Аднак далёка ня ўсе кіраўнікі постсавецкіх дзяржаваў гэтак крытычна настроены ў адносінах да Масквы. Шмат хто кажа, што разумеюць Пуціна ў яго спробах захаваць недатыкальнасьць савецкага сьвету, а ваенныя і палітычныя канфлікты, якія ўзьнікаюць на гэтай прасторы, тлумачаць няздольнасьцю дамаўляцца з Расеяй.
Ніно Бурджанадзэ, якая двойчы выконвала абавязкі прэзыдэнта Грузіі, абараняе расейскую анэксію Крыма. Паводле яе, «ніхто рэальна не ставіць пад сумнеў", што жыхары Крыма хацелі гэтай анэксіі, «таму што практычна 90% насельніцтва бралі ўдзел» у рэфэрэндуме аб далучэньні да Расеі, арганізаваным прарасейскімі ўладамі паўвострава. Бурджанадзэ дае гэтаму рэфэрэндуму заведама няслушную характарыстыку: на ім не прысутнічалі міжнародныя назіральнікі, а рэальная яўка нікому не вядомая. Тым ня менш, яе словы выдатна паказваюць, якія жарсьці спараджаюць ў рэгіёне спробы Масквы маніпуляваць постсавецкім сьветам, – хай нават сама Бурджанадзэ кажа, што з Расеяй неабходна весьці дыялёг, заснаваны на пошуку ўзаемных інтарэсаў. У 2008 годзе Грузія таксама перажыла вайну з Расеяй, хоць Бурджанадзэ запэўнівае, што гэты канфлікт можна было прадухіліць.
Аскар Акаеў, прэзыдэнт Кіргізстану ў 1990 – 2005 гадах, – яшчэ адзін палітык, які мяркуе, што з Расеяй можна і трэба працаваць. На пытаньне аб тым, чым зьяўляецца для яго Расея, ён адказвае, што гэта яго «другая радзіма», таму што ён нарадзіўся і вырас у Савецкім Саюзе. Паўтараючы ці ледзь не даслоўна афіцыйныя заявы Крамля аб недатычнасьці расейскай арміі да канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, Акаеў запэўнівае: «Расея не зьяўляецца ўдзельнікам ваенных дзеяньняў ні ў паўднёва-ўсходняй Украіне, ні ў якім-небудзь іншым пункце сьвету». (Інтэрвію запісвалася ў чэрвені 2015 году, яшчэ да пачатку расейскай ваеннай апэрацыі ў Сырыі.) Аднак захапленьне, якое Акаеў дэманструе ў адносінах да Пуціна як да чалавека, які «цьвёрда абараняе сувэрэнітэт Расеі», павінна б прымусіць іншых сусьветных лідэраў спытаць сябе, ці добра яны разумеюць, што значыць для Крамля слова «сувэрэнітэт» і ў чым расейская вярхушка бачыць расейскія нацыянальныя інтарэсы.
Часам кіраўнікі прылеглых да Расеі дзяржаваў выказваюць глыбокае зьдзіўленьне тым, наколькі моцна містыфікуюць Маскву іх калегі з далёкіх ад Расеі дзяржаваў. «Мяне часта амэрыканцы пытаюцца: ну раскажы што-небудзь пра Расею, а то мы яе дрэнна ведаем», – кажа прэзыдэнт Латвіі ў 1993 – 1999 гадах Гунтыс Улманіс. «Але колькі вы можаце іх дрэнна ведаць, я пытаюся? Ідзе стагодзьдзе за стагодзьдзем, а вы ўсё дрэнна ведаеце расейцаў? Вывучайце іх, сустракайцеся з расейцамі» – каб зразумець Расею ня горш, чым яе непасрэдныя суседзі. Толькі тады, мяркуе Улманіс, Захад зможа прадбачыць дзеяньні расейскіх уладаў і адэкватна рэагаваць на іх.
Сэрыя «Расея і я" – крок менавіта ў гэтым кірунку. Акрамя ўжо згаданых былых кіраўнікоў постсавецкіх дзяржаваў, у падборцы прадстаўлены інтэрвію з Робэртам Качаранам, які двойчы абіраўся прэзыдэнтам Армэніі, Пэтру Лучынскім, прэзыдэнтам Малдовы ў 1996 – 2001 гадах, Раландасам Паксасам, прэзыдэнтам Літвы ў 2003 – 2004 гадах, Арнольдам Руйтэлям, прэзыдэнтам Эстоніі ў 2001 – 2006 гадах, першым постсавецкім лідэрам Беларусі Станіславам Шушкевічам, які ўзначальваў краіну да 1994 году, Уладзімірам Вароніным, прэзыдэнтам Малдовы ў 2001 – 2009 гадах, і Віктарам Юшчанкам, прэзыдэнтам Украіны з 2005 па 2010 год.
Article Reprints
RFE/RL welcomes the re-use, republication, and redistribution of text content published on this website. We also welcome the reposting of RFE/RL text content to websites, mailing lists, newsgroups, and databases on a regular basis. The sale of RFE/RL content, however, is strictly prohibited.
As noted below, before using any RFE/RL products containing Third-Party Content, you must first obtain permission not only from RFE/RL but from the owner of the rights to the Third-Party Content.
When re-using RFE/RL content, we require that you credit RFE/RL by including:
Copyright (c) 2015. RFE/RL, Inc. Reprinted with the permission of Radio Free Europe/Radio Liberty, 1201 Connecticut Ave NW, Ste 400, Washington DC 20036.
If choosing excerpts from an article, we require that you note that the material is an excerpt and refrain from altering the meaning or integrity of the product. RFE/RL reserves the right to revoke permission for use of its content at any time.
To inquire about the re-use of RFE/RL text content, including the establishment of syndication relationships, please send an email to:
Re-Use of Audio, Video & Photo Content
Internet-based live and archived broadcasts of RFE/RL and its 20 broadcast services are intended solely for the personal use of our audience. No broadcast, rebroadcast or other use of these programs is permitted without the express, written authorization of RFE/RL, Inc.
Permission to re-use RFE/RL audio, video, and/or photo content must be requested in advance. When using RFE/RL material, the applicant must comply with RFE/RL's Brand Standards, which are set forth at branding.rferl.org. RFE/RL photos and video content must be visibly credited to "Radio Free Europe/Radio Liberty."
To request permission to re-use RFE/RL photo, audio, graphic, or video content:
Some RFE/RL news products contain content created by individual photographers and/or outside parties ("Third-Party Content") such as Associated Press, Reuters, Agence France-Presse, ITAR-TASS, and so on. Before using any RFE/RL products containing Third-Party Content, you must first obtain permission not only from RFE/RL but from the owner of the rights to the Third-Party Content.
Links to External Sites
RFE/RL occasionally provides on its websites links to sites maintained by persons or entities not affiliated with RFE/RL. In deciding whether or not to allow a link to an external site on its own websites, RFE/RL gives preference to non-profit, non-partisan entities devoted to public service. RFE/RL has no control over these external sites and does not endorse their content, operators, products or services. Furthermore, RFE/RL is not responsible or liable for the content, operators, availability, accuracy, quality, advertising, products, services or other materials on or available from such sites. RFE/RL shall not be responsible or liable, directly or indirectly, for any damage or loss caused or alleged to be caused by or in connection with use of or reliance on any such content, products or services available on or through such sites.
Citation Style
When using RFE/RL material for scholarly work, please be sure to include a citation. For citation guidelines, see these websites:
APA
APA Formatting and Style Guide (Purdue Online Writing Lab, 2013)
Chicago
Chicago-Style Citation Quick Guide (The Chicago Manual of Style Online, 2010)
General Resources
Reference Desk (historymatters.gmu.edu)
Radio Free Europe/Radio Liberty (RFE/RL) believes Internet users have a right to personal privacy and to unmonitored access to and navigation of the Internet.
In the course of our providing the best Internet news service possible to our users, we collect two types of information about and from our visitors: e-mail addresses provided to us by visitors wishing to subscribe to RFE/RL publications via e-mail, and aggregate statistical data used to track site usage.
E-mail Addresses
Subscribers to RFE/RL e-mail newsletters voluntarily supply their e-mail addresses to receive newsletters. RFE/RL will under no circumstances make e-mail addresses used for this purpose available to any third party, nor will subscriber lists be shared internally for any purpose other than distributing the newsletters. Newsletter subscribers may unsubscribe from any newsletter at any time by following the directions published in the newsletter and posted on the website. If they experience problems unsubscribing, they may contact a staffer via an e-mail address published in each newsletter or by contacting the Internet Department at web@rferl.org
Statistical Data
Like most publishers of websites, RFE/RL aggregates data when users visit the RFE/RL website. The purpose of this data collection is simply to count how many people come to the site, which countries they come from, which pages they view, etc. This data collection process does not enable RFE/RL to discern who you are, only that a computer with a specific number is accessing the web server. The software we use to create reports from this data relies on a standard browser feature called a cookie to track which webpages visitors view on the site. These cookies are assigned at random with each newly created visitor session, and are deleted after the visitor leaves the site. Reports generated by this data collection are used internally to improve the site and provide better value to our users based on their news consumption patterns.
Please direct questions or comments to web@rferl.org