Вядомага глыбоцкага культурыста Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць, даведаўся Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Аляксандра затрымалі 13 сакавіка 2023 году. За «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калёніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калёніі № 22.
Цяпер стала вядома, што палітвязьня зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цабульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску (арт. 342 КК).
У залежнасьці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні). Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Судзьдзя — Яўген Буруноў.
Форум