Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: У бабруйскай калёніі № 2 — рост захворваньняў на пнэўманію


Бабруйская папраўчая калёнія № 2, каляж
Бабруйская папраўчая калёнія № 2, каляж

На пачатак красавіка 2024 году мэдычная частка калёніі № 2 у Бабруйску была запоўненая асуджанымі з запаленьнем лёгкіх або віруснай пнэўманіяй.

Пра гэта паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал Mayday.team.

Паводле інфармацыі каналу, у некаторых вязьняў назіраліся ўскладненьні. На сёньня некаторыя зь іх шпіталізаваныя ў адзін з бабруйскіх шпіталяў.

Папраўчая калёнія № 2 разьмяшчаецца на ўскраіне Бабруйску. З усіх папраўчых установаў Беларусі яна самая вялікая, там трымаюць каля 2400 зьняволеных, сярод іх больш за сто — палітычныя.

Цяпер зь вядомых палітвязьняў у Бабруйску трымаюць кіраўніка незалежнага прафсаюзу Генадзя Фядыніча, блогераў Андрэя Казлова («Шэры кот») і Паўла Сьпірына, хірурга Андрэя Любецкага, журналіста Паўла Мажэйку, сына Віктара Бабарыкі, кіраўніка ягонага выбарчага штабу Эдуарда Бабарыку.

У канцы студзеня праваабаронцы паведамлялі пра магчымую эпідэмію грыпу ў папраўчай калёніі № 1 у Наваполацку, дзе адбывае тэрмін Віктар Бабарыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG