Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто насамрэч расстрэльваў беларусаў у Курапатах: тлумачым на прыкладах. ВІДЭА


«У Курапатах расстрэльвалі не НКВДэшнікі, а немцы». Гэтая вядомая з часоў раньнелукашэнкаўскага пэрыяду фраза, якая адмаўляе даўно даказаныя камуністычныя злачынствы ў БССР, усё часьцей гучыць з вуснаў прапаганды.

У Курапатах бальшавікі расcтралялі сама меней дзясяткі тысяч чалавек. Але сёньня асноўная маніпуляцыя наконт Курапатаў робіцца ў больш выдасканаленай форме, чым раней: маўляў, там або ахвяры немцаў, або нехта яшчэ, а ўвогуле мы ня ведаем усёй праўды, а можа Курапаты прыдумала ЦРУ.

Тлумачым на прыкладах, хто насамрэч расстрэльваў у Курапатах:

  • 3 чэрвеня 1988 году ў газэце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці». У выніку сьвет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі.
  • Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937-га па 1941 год у лясным масіве пад Менскам. Гэта пацьвердзілі ўсе праведзеныя расьсьледаваньні.
  • З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі як месца пахаваньняў палітычных рэпрэсіяў 1930-40-ых гадоў.
  • Пасьля прыходу да ўлады ў 1994-м Аляксандра Лукашэнкі праз Курапаты збудавалі частку аўтадарогі, у другой частцы ўрочышча нярэдка адбываліся правакацыі — невядомыя, якіх міліцыя ніколі не магла знайсьці і прад’явіць грамадзкасьці, апаганьвалі крыжы, разьбівалі «лаву Клінтана», малявалі свастыкі і прарасейскія лёзунгі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG