Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што горш? Беларускі кубінец параўноўвае рэжымы Лукашэнкі і Кастра


Рабэрта Вальдэс Касануэва і Андрэй Стрыжак.
Рабэрта Вальдэс Касануэва і Андрэй Стрыжак.

Літоўскі суд адмяніў дэпартацыю высланага зь Беларусі кубінца, які ўдзельнічаў у акцыях 2020 году. Для яго гэта другая спроба дэпартацыі. Раней ён правёў трынаццаць месяцаў на Акрэсьціна, чакаючы дэпартацыі на Кубу праз Расейскую Фэдэрацыю.

Госьці «Свабоды Premium» — Рабэрта Вальдэс Касануэва і праваабаронца Андрэй Стрыжак.

«Самая першая адмова тычылася палітычнага прытулку. Яны лічылі, што ў мяне няма такой прычыны, каб атрымаць прытулак. Але я трапіў у Літву легальна, BySol і Freedom House дапамаглі мне атрымаць гадавую гуманітарную візу. Гэтым яны ўратавалі мяне ад высылкі на Кубу, там мяне б чакалі новыя рэпрэсіі. Думаю, што прычына адмовы была ў тым, што Міграцыйная служба вельмі павярхоўна падышла да маёй справы. Яны не паглыбляліся ў маю асобу», — кажа Рабэрта.

Андрэй Стрыжак кажа, што выпадак з кубінцам значна больш складаны за беларускі, бо трэба было даводзіць, што небясьпека для Рабэрта існуе ня толькі ў Беларусі, але і на Кубе. У судзе гэта ўдалося давесьці.

«Пасьля пачатку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну сытуацыя зь беларускімі грамадзянамі ў Літве зьмянілася, і ёсьць тэндэнцыя на тое, што міграцыйныя службы больш уважліва глядзяць на беларусаў. Але гэта ня кажа пра тое, што нельга давесьці сваю рацыю, калі ўзьнікла памылка ці супрацоўнікі дзяржаўнай службы падышлі да тваёй справы вельмі фармальна. Можна зьвярнуцца ў суд, у Літве ён незалежны і справядлівы, ён выступае з пазыцыі абароны чалавека. Таму вялікая верагоднасьць абараніцца, калі было адмоўлена ў тым, каб заставацца на тэрыторыі Літвы», — кажа Андрэй Стрыжак.

Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў. Рабэрта — графічны дызайнэр. У 2020 годзе, нават ведаючы пра магчымую дэпартацыю, ён выходзіў на акцыі пратэсту. Пасьля затрыманьня яго пратрымалі год і адзін месяц на Акрэсьціна. 10 сьнежня 2021 году яго выслалі з краіны. Калі Касануэву вызвалілі, яго пасадзілі на самалёт у Расею: у дакумэнце, які яму далі, у кубінца высылка зь Беларусі на 3 гады.

У Беларусі ў яго засталіся трое дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG